Барадулін выдаў «Халодную памяць вады»
Як адзначыла складальніца і рэдактарка выдання, кандыдат філалагічных навук, дацэнтка Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта Ала Сакалоўская, паэтычныя зборнікі Барадуліна, які «як пісаў, так і піша», не друкаваліся на працягу дзесяці гадоў. Яна лічыць сімвалічным тое, што менавіта Чырвоны касцёл спыніў гэтае забыццё і за апошнія пяць гадоў выдаў дзевяць кніг славутага паэта. У апошнюю,
Паэт Генадзь Бураўкін зазначыў, што ўсе кнігі Барадуліна сталі з’явай у беларускай літаратуры, а таксама ў душы і лёсах многіх людзей. Паводле яго слоў, з кожнай кнігай Барадулін мяняўся і ўзвышаўся. «І калі першыя яго зборнікі перапоўнены зямнымі рэаліямі і пачуццямі, дык з цягам часу паэт становіцца духоўна багатым, духоўна строгім і духоўна адданым. Я хачу пакланіцца Богу за тое, што ён падарыў нам геній Барадуліна. Я хачу пакланіцца Барадуліну за тое, што ён свой Божы дар аддаў роднай Беларусі», — сказаў Бураўкін.
Літаратуразнаўца Пятро Васючэнка выказаў удзячнасць пробашчу Чырвонага касцёла,Паэт Сяргей Законнікаў падкрэсліў, што паэтычная спадчына Барадуліна, якая ўвабрала ўсе лепшыя якасці айчыннага паэтычнага слова ад Францішка Скарыны да сённяшняга дня, апраўдвае прысутнасць беларускай нацыі на планеце Зямля.
Генеральны сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, дапаможны біскуп
Барадулін выказаў удзячнасць выдаўцам яго кніг і арганізатарам прэзентацыі, а затым прачытаў свой верш «Касцёл».
Марат Гаравы, БелаПАН