Латушка: Яўрэйская культура зрабіла неацэнны ўнёсак у беларускую
Паводле яго слоў, яўрэйская культура зрабіла неацэнны ўнёсак у беларускую культуру. Латушка зазначыў, што прыём не выпадкова праходзіць у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета — гэта толькі падкрэслівае культурныя сувязі паміж дзвюма краінамі.
У Беларусі заўсёды з глыбокай павагай ставіліся да гераічнага, працавітага і гордага народа Ізраіля, падкрэсліў міністр сельскай гаспадаркі Сямён Шапіра.
Ён павіншаваў ізраільскі народ з Днём незалежнасці і пажадаў «далейшага развіцця, росквіту і міру». На думку міністра, у апошнія гады адносіны паміж дзвюма краінамі актыўна развіваюцца.
Пасол Ізраіля Эдзі Шапіра выказаў удзячнасць беларусам за «пастаянную падтрымку».
Yа прыёме быў паказаны спектакль «Рустэр» — сучасны балет Цэнтра сцэнічнага мастацтва імя Сюзан Далаль (Ізраіль).
Марат Гаравы, БелаПАН