Як для дарослых, толькі лепш. Пад такім дэвізам выходзяць дзіцячыя выданні на Мінскай фабрыцы каляровага друку

Источник материала:  
Як для дарослых, толькі лепш.
Пад такім дэвізам выходзяць дзіцячыя выданні на Мінскай фабрыцы каляровага друку

Тыдзень якасці — так называецца акцыя Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, закліканая паказаць, што зроблена на беларускіх прадпрыемствах і нагадаць спажыўцам: “Купляйце беларускае, бо яно — самае лепшае і самае якаснае”.

Каб заваёўваць замежныя рынкі, забяспечваць попыт беларускага спажыўца, неабходна пашыраць выпуск якаснай прадукцыі — задача гэта стаіць перад усімі прадпрыемствамі краіны, у тым ліку і паліграфічнымі.— На ўсіх паліграфічных прадпрыемствах Беларусі праведзена сертыфікацыя прадукцыі ў адпаведнасці з міжнародным стандартам ISO 9000, — зазначыў падчас адкрыцця Тыдня якасці РУП “Мінская фабрыка каляровага друку” намеснік міністра інфармацыі Ігар Лапцёнак. — Гэта значыць, што наша прадукцыя адпавядае тым патрабаванням, якія прад’яўляюцца да тавару на еўрапейскім і сусветным рынку. Каб дасягнуць такога ўзроўню, давялося папрацаваць усім, хто мае дачыненне да паліграфіі ў Беларусі. Аднак спецыялісты вымушаны канстатаваць: паліграфічная галіна ў краіне ўжо выпрацавала свой рэсурс, і зараз асабліва важнае значэнне мае набыццё новага абсталявання, якое дало б магчымасць выпускаць новую прадукцыю. Таму прадпрыемствы выкарыстоўваюць розныя магчымасці для паляпшэння сітуацыі: сродкі інвестараў, крэдытадаўцаў. З гэтай прычыны якасць беларускіх тавараў, якія трапляюць на наш рынак, з кожным годам павышаецца адпаведна з тым, як і сама гэтая задача вось ужо даволі працяглы час не здымаецца з павесткі дня. — Мне надзвычай прыемна прадстаўляць прадукцыю свайго прадпрыемста, бо яе якасць гаворыць сама за сябе, — гаворыць дырэктар Мінскай фабрыкі каляровага друку Аляксандр Аксёненка. — Як сур’ёзны вытворца, мы сустракаем на рынку і сур’ёзную канкурэнцыю. Справа ў тым, што зараз спажывец можа пабачыць велізарную колькасць падобнай прадукцыі, якая выпускаецца ў Польшчы, Германіі, Расіі. Таму наша задача — забяспечыць выпуск канкурэнтаздольнага тавару, які па якасці не павінен быць горшым за тыя ўзоры, што завозяцца з-за мяжы. Адзначу, што нам гэта ўдаецца перш за ўсё за кошт якасці матэрыялаў, якія мы выкарыстоўваем у вытворчасці. Не меншае значэнне мае і асартымент прадукцыі. Па словах дырэктара, прадпрыемства перш за ўсё арыентуецца на расійских гігантаў, якія штогод выкідваюць на рынак нешта свежае. “Мы адсочваем гэтыя моманты і працуем на імпартазамяшчэнне”, — дадае Аляксандр Іванавіч. — Напрыклад, нядаўна набылі машыну, якая дазваляе рабіць сшыткі з новым пераплётам, і зараз паспяхова выцясняем расійскага канкурэнта, які прадае ў Беларусі такія ж самыя сшыткі, але ў паўтара раза даражэй”.Варта ўдакладніць, што ўзгаданыя сшыткі знаўцы адносяць да надзвычай прагрэсіўных выданняў. Кнігі і сшыткі з інтэграванымі вокладкамі — а гэта пра іх ідзе гаворка — атрымліваюцца больш лёгкія, маюць скругленыя вуглы, што выключае магчымасць траўміравання іх карыстальнікаў, асабліва юных.І нарэшце, напэўна, самае важнае: выданні Мінскай фабрыкі каляровага друку маюць гігіенічны сертыфікат, які пацвярджае, што дызайн, форма і ўсе матэрыялы, што выкарыстаны для вырабу той ці іншай прадукцыі, бясшкодныя для спажыўца, чым, дарэчы, далёка не заўсёды могуць пахваліцца тавары канкурэнтаў.Стаўка на якасць, не сакрэт, дае пэўныя вынікі. Не памылюся, калі самым адметным паказчыкам працы фабрыкі назаву штогадовае павелічэнне аб’ёму выпуску прадукцыі больш як на 30 працэнтаў. А яшчэ — пашырэнне асартыменту, бо акрамя папярова-белавых тавараў прадпрыемства выпускае і каля 200 найменняў іншай прадукцыі, сярод якой — дзіцячыя кнігі, брашуры, размалёўкі.Паколькі каляровы друк найбольш часта выкарыстоўваецца пры стварэнні дзіцячых кніг, то і на выставе падчас адкрыцця Тыдня якасці Мінскай фабрыкі каляровага друку можна было пабачыць пераважна дзіцячыя выданні. Таму не дзіўна, што прадукцыя прадпрыемства, па словах яго кіраўнікоў, знаёма любому жыхару нашай краіны, прынамсі з 1985 года. Менавіта тады прадпрыемства было ўведзена ў эксплуатацыю, і ўсе буквары, усе падручнікі для беларускіх школьнікаў друкаваліся тут. Друкуюцца дагэтуль і, без сумнення, будуць друкавацца.

←Посольство США проспонсировало минскую библиотеку на 60 тысяч долларов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика