Scorpions просяць прабачэння ў беларускага народа + беларускія субтытры
21.04.2010 17:46
—
Новости Культуры
Клаўс Майнэ, Роб Шэнкер і Матыяс Джабс з рок-гурта «Скорпіёнс» папрасілі прабачэння за адмену свайго канцэрту ў Мінску 20 красавіка. Свае прабачэнні яны запісалі на відэа.
Нагадаем, нямецкія рокеры не паспелі прыляцець на свой мінскі канцэрт праз хмару вулканічнага попелу, якая спаралізавала працу авіялініяў у Нямеччыне. Аднак паводле словаў Клауса Майнэ «вялізнай праблемай» для правядзення мінскага канцэрту зрабілася менавіта прыбыццё бубнача гурта Джэймса Котака, які мусіў прыляцець у Мінск з-за акіяна, з Лос-Анжэлеса.
Нагадаем, мінскі канцэрт «Скарпоў» перанесены на 29 красавіка.
Відэа-запіс з прабачэннямі гурту «Скорпіёнс» перад мінскай публікай (па-англійску з беларускімі субтытрамі) можна паглядзець тут: