У Нью-Ёрку з'явіцца бюст Васіля Быкава

Источник материала:  
21.04.2010 11:09 — Новости Культуры
Ідэя паставіць помнік выдатнаму беларусу — пісьменніку і байцу Другой сусветнай вайны — належыць беларускай дыяспары Амерыкі.

У Нью-Ёрку з'явіцца бюст Васіля Быкава
Бюст Быкава. Фота зробленае ў Беларусім музеі ў Нью-Ёрку.

Справай заняўся Беларускі музей у Нью-Ёрку. Пасля перамоваў была дасягнута дамоўленасць з Калумбійскім універсітэтам — адной з самых вядомых амерыканскіх ВНУ.

Бюст будзе ўсталяваны ў вядомай бібліятэцы Каламбія Юнівёрсіці — «Лоў Меморыял Лайбрары».

Знакавая падзея адбудзецца сёння, 21 красавіка.

У адкрыцці возьмуць удзел аўтар бюста — выдатны скульптар Алесь Шатэрнік, ды старшыня Беларускага інстытуту навукі і мастацтва, патрыярх беларускай дыяспары Вітаўт Кіпель.

* * *

Госці цырымоніі сустракаюцца а 12.25 ля будынку бібліятэкі.
Калумбійскі ўнівэрсітэт, Нью-Ёрк Сіці (паміж 116-й і 118-й вуліцамі і Брадвеем і Амстэрдам-авеню)
Low Memorial Library
New York, NY 10027

←Грязные воспоминания о великой войне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика