Фільм “Катынь” пакажуць 18 красавіка

Источник материала:  
17.04.2010 14:54 — Новости Культуры
Пра гэта паведамілі ў дырэкцыі праграмаў Першага каналу беларускага тэлебачаньня. Сёньня ў праграму былі ўнесены адпаведныя зьмены, і паказ фільму чакаецца ў нядзелю а 15:40.

Зьмены ўнесеныя ў зьвязку з пахаваньнем прэзыдэнта Польшчы, які загінуў у авіякатастрофе.

Раней паведамлялася, што гэты ж фільм пакажуць позна ўвечары 23 красавіка. У дырэкцыі праграмаў не выключаюць, што 23-га паказ фільму паўтораць. Белтэлерадыёкампания адмыслова пераклала фільм на беларускую мову. Стужку агучвалі беларускія акторы.



←Как создавалась группа «3+2», которая будет представлять Беларусь на «Евровидении»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика