Беларускае караоке ў Вільні: Вольскі заспявае “Белую яблыню грому”

Источник материала:  
16.04.2010 11:19 — Новости Культуры
У суботу, 17 красавіка аўтар і стваральнік праекту “Белая яблыня грому” Лявон Вольскі прэзентуе яго ў горадзе, так ці іначай звязаным з кожным з класікаў, чые вершы атрымалі новае музычнае жыццё на плытцы.

Беларускае караоке ў Вільні: Вольскі заспявае “Белую яблыню грому”

Цяпер і віленчукі змогуць пазнаёміцца з дванацаццю кампазіцыямі на вершы беларускіх паэтаў XVI-XXІ стагоддзяў – ад Яна Чачота праў Адама Міцкевіча і Янку Купалу да Рыгора Барадуліна. А пасля і жыхары самай бліжняй да Беларусі сталіцы змогуць стаць сувыканаўцамі гэтых кампазіцыяў для народнай версіі плыткі “Белая яблыня грому”. Механізм просты, зрэшты, як і для любога ахвотнага – слухаеце кампазіцыі з публікацыяў праекту “Беларускае караоке” на беларускім парт але TUT.BY, пампуеце “мінусоўкі” і спяваеце дома ці на працы, не забываючы запісаць уласную творчасць на падручны дыктафон у лаптопе ці тэлефоне. Мы чакаем вашых варыянтаў песень на адрас spievy@tut.by.

Нагадваем, што ў межах праекту “Беларускае караоке TUT” ужо спяваныя песні “Пахне чабор”, “Гэй, наперад” і “Парушыўшы законы прыцягнення”. Неўзабаве TUT з’явіцца новая кампазіцыя з праекту. Сачыце за абнаўленнямі!

А для віленчукоў і тых, хто плануе бавіць выходныя ў літоўскай сталіцы паведамляем, што прэзентацыя праекту “Белая яблыня грому” ў Вільні пройдзе ў клубе Mulen ru?as (V. M. Putino g. 5 - насупраць офіса ЕГУ) 17 красавіка, пачатак а 19-й.

←Пад’ёмная сіла Касі Камоцкай

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика