Арэлі і каханне

Источник материала:  

Арэлі і каханнеНародны ансамбль сям'і Бойка з вёскі Гаўрыльчыцы Салігорскага раёна правёў абрад “Закалыхванне”.

Свята праходзіла на пляцоўцы побач з сельскім Домам культуры. На двух дрэвах былі прымацаваны арэлі, на якіх калыхалі ўсіх жадаючых. Адначасова ў іх пыталіся, каго яны кахаюць. Закалыхванне ішло да таго часу, пакуль чалавек на арэлях не прызнаваўся.
А побач ішла народная гульня. На бервяно клалі дошку, на адным канцы якой стаяў чалавек, на другі -- ускокваў яшчэ адзін, і пачыналася гойданне. У час гэтай гульні загадвалі жаданні. Лічылася, што чым вышэй дзяўчына на дошцы падляціць, тым хутчэй выйдзе замуж.
Гледачамі абраду былі жыхары Гаўрыльчыц, а таксама кіраўнікі сельскіх дамоў культуры раёна, якія на семінары абмяркоўвалі правядзенне абраду і дзяліліся сваімі думкамі, як захаваць народную спадчыну.
Васілій ГЕДРОЙЦ, “БН”
НА ЗДЫМКАХ: моманты свята.
Фота аўтара

←Шесть зерен перцу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика