16-га красавіка ў Мінску пакажуць Шэўрале Купалы

Источник материала:  

Адрэстаўраваны ўнікальны аўтамабіль Chevrolet GA Master DeLuxe, які ў перыяд з 1939 па 1942-ы гады належаў Я.Купалу будзе дэманстравацца з 16-га па 18-ае красавіка ля будынку Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Я.Купалы, па адрасе Я.Купалы, 4.

Зараз гэты аўтамабіль належыць музею. Доўгі час ён знаходзіўся ў філіале ў «Ляўках», але ў лістападзе мінулага года машына былі перавезеная ў Мінск, дзе яе адрэстаўравалі з дапамогай кампаніі «Мінск-Лада» – афіцыйнага прадстаўніка Chevrolet у Беларусі.

Урачыстая прэзентацыя аўтамабіля Янкі Купалы адбудзецца 16-га красавіка а 16-ай гадзіне ля будынку музея. На ёй мае прысутнічаць міністр культуры Павел Латушка, родныя Купалы, прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У прэзентацыі таксама возьме ўдзел духавы аркестр «Няміга», студэнцкі тэатр «Жывое слова», музычныя калектывы.

←"Шевроле" Янки Купалы будет экспонироваться у музея поэта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика