25% «Глядзіце беларускага»
14.04.2010
—
Новости Культуры
Міністр культуры Павал Латушка прапануе абавязаць тэлеканалы паказваць 20-25 адсоткаў беларускага кіно. «Мы хочам, каб тэлеканалы падключыліся да стварэння фільмаў, укладвалі ў іх грошы», — кажа в.а. дырэктара дэпартамента па кінематаграфіі Андрэй Бычкоў.Апаненты чыноўнікаў наракаюць, што такая колькасць часам не зусім якаснага і не надта гледзішчнага айчыннага кіно выкліча ў беларускай публікі толькі адрынанне.
25% нашага — гэта добра ці кепска? Адказвае аўтар сцэнароў да стужках «Містэрыі. Акупацыя» і «Масакра» Аляксандр Качан.
«Наша Ніва»: Як вы ставіцеся да заяваў афіцыйных асобаў з міністэрства культуры, каб кожны чацвёрты-пяты фільм на беларускіх каналах быў айчыннай вытворчасці?
Аляксандр Качан: Станоўча. Кіно патрэбны гледачы. І калі іх кола пашыраецца, дык я толькі за. Адно патрабаванне, каб новыя фільмы, якія будуць здымацца, былі на належным мастацкім узроўні. Каб іх рабілі не адно абы засвоіць грошы. І ў гэтай справе шмат чаго будзе залежыць ад дзяржавы: у нашай краіне ў галіне кінамастацтва вырашае па-ранейшаму яна: каго зрабіць запатрабаваным, а каго — не.
«НН»: А ці распараджэнне па павялічэнні колькасці айчынных фільмаў на тэлеканалах павялічэнню фільмаў дадасць фільмаў знятых па беларускай тэматыцы, і ці пабольшае беларускай мовы на экране?
АК: Нейкія зрухі ёсць ужо і цяпер, то бок пакуль такога распараджэння яшчэ не прынятае. Павялічылася колькасць сцэнароў на чыста беларускую тэматыку. Што да беларускай мовы, дык на маю думку беларускую мову ў сучасных гарадскіх дыялогах будзе гучаць не вельмі натуральна, я не надта гэта падтрымліваю, але ў гістарычных фільмах, вядома, тут трэба зрабіць, каб мова гучала напоўніцу.
«НН»: Колькі гадоў таму расійцы зрабілі тое самае, заабавязалі тэлеканалы паказваць айчыннае, і па каторым часе расейскія серыялы выцеснілі замежныя.
АК: У галіне серыялаў я бы не быў такі адназначны. Так, у Расіі гэта дало працу расійскім рэжысёрам і акторам. Але з іншага боку моцна знізіўся мастацкі ўзровень гэтых серыялаў. У дадатак, цяпер, калі рэжысёр здымае мастацкі фільм, дык пад уплывам серыялаў, аўтаматычна паніжаецца узровень яго прэтэнзіяў на якаснае кіно.
«НН»: Сп-р Аляксандр, вы стала жывяце ва Ўкраіне, бачыце тамтэйшы кінапрацэс зблізку, а што адбываецца з мастацкім кіно ва Ўкраіне?
АК: Пры ўсім нацыянальным пафасе, які пануе тут, мастацкае кіно Ўкраіны да жалю знаходзіцца ў занядбаным стане. Можа, быць яшчэ горшым стане, чым у Беларусі. Адна з прычынаў: дзяржава робіць стаўку на старых рэжысёраў, пік патэнцыялу якіх даўно вычарпаны. Таму, гледзячы на ўкраінцаў, хачу сказаць, што мала быць нацыянальна свядамым кінематаграфістам, трэба быць яшчэ і прафесіяналам.