БТ пакажа фільм Анджэя Вайды «Катынь»

Источник материала:  
У пятніцу, 23 красавіка, Першы нацыянальны тэлеканал (БТ) пакажа знакаміты фільм Анджэя Вайды «Катынь» (2007 год). Пра гэта паведамляецца ў праграме тэлеперадач на наступны тыдзень.
Пачатак паказу апоўначы - 00:00. Доўжыцца фільм будзе адну гадзіну 55 хвілін.

Але трэба ўлічыць, што наступны дзень — выходны (г.зв. рэспубліканскі суботнік на працоўных месцах), дый фільм дастаткова жортскі, каб яго глядзелі дзеці і юнакі.

***

Фільм Анджэя Вайды — біяграфічны. У Катыні загінуў ягоны бацька.

Ва ўрочышчы пад Смаленскам знайшлі вечны спачын тысячы афіцэраў польскай арміі — мабілізаваныя ў войска прадстаўнікі інтэгенцыі, чыноўнікі. Яны былі расстраляныя на загад Сталіна ў 1940 г. Значны працэнт з іх і ураджэнцаў Заходняй Беларусі. Таму гэты фільм і пра нас.

На падлёце да Катыні разбіўся 10 красавіка 2010 года самалёт прэзідэнта Польшчы.

Зазначым таксама, што фільм «Катынь» не быў рэкамендаваны да прагляду ў беларускіх кінатэатрах.
←Белоруссия запретила у себя показ "Катыни" Анджея Вайды

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика