Налібоцкая пушча - для птушак
Удзельніца адкрыцця выставы апавядае пра свае сустрэчы з птушкамі.
Супрацоўнік “Белдзяржпалявання” Шакун В.У. успамінае свае гісторыі сустрэч з птушкамі ў Налібоцкай пушчы.
Удзельнікі адкрыцця выставы.
На працягу месяца тут будзе дэманстравацца 30 фотаздымкаў птушак лепшых фатографаў Беларусі (В. Казлоўскага, М. Вераб'я, В. Юрко, Т. Раманавай). Усе фотаздымкі былі пераможцамі або прэтэндэнтамі на перамогу ў фотаконкурсах грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) “Птушка ў аб'ектыве” ў 2008 і 2009 гадах. На выставе дэманструюцца фотаздымкі амаль двух дзесяткаў відаў птушак, а таксама серыі фотаздымкаў пра цікавейшыя паводзіны на таках цецерукоў і глушцоў, маляўніча адлюстраваных Віктарам Казлоўскім.
На адкрыцці выставы прысутнічала шмат гасцей, якія на працягу месяца будуць актыўна ўдзельнічаць у жыцці выставы. Шмат гасцей было з аддзела культуры, раённай і дзіцячай бібліятэк, аддзела адукацыі Валожынскага раёна. Завітала група супрацоўнікаў “Белдзяржпалявання”, якія выконваюць кіраванне заказнікам “Налібоцкая пушча”. З боку АПБ у мерапрыемстве ўдзельнічала Вольга Лукшыц, якая правяла першую экскурсію на выставе, а таксама прэзентавала цікавыя кампаніі АПБ - “Жывая вясна” і “Птушка года”. Рэгіянальны каардынатар сеткі захавальнікаў ТВП “Налібоцкая пушча” Алесь Белы пазнаёміў з дзейнасцю і планамі развіцця сеткі захавальнікаў Налібоцкай пушчы.
Выстава адчынілася ў кантэксце развіцця сеткі захавальнікаў тэрыторый, важных для птушак, якое адбываецца ў рамках праекта з Літоўскім арніталагічным таварыствам (LOD) пры фінансавай падтрымцы Nordic Council of Ministers «Стварэнне сеткі захавальнікаў вакол ключавых водна-балодных угоддзяў Беларусі».
Вольга ЛУШЧЫЦ, супрацоўнік па стварэнні сеткі захавальнікаў ТВП.
Фота забяспечана Вольгай ЛУШЧЫЦ.