Другая Гародня – тэма першага нумару ARCHE ў 2010 годзе
09.04.2010 16:44
—
Новости Культуры
Часопіс цалкам прысвечаны Гродна і ахоплівае гісторыю гэтага каралеўскага горада ад 18-га ст. да сучаснасці. Яго змест падзелены на тэматычныя раздзелы, прысвечаныя Гродна розных перыядаў – перыяду Рэчы Паспалітай, Расійскай Імперыі, БНР, міжваеннай Польшчы, СССР і сучаснай Беларусі.
Вялікую частку матэрыялаў, змешчаных у часопісе, напісалі гарадзенцы – Алесь Краўцэвіч, Андрэй Вашкевіч, Альбіна Семянчук, Андрэй Чарнякевіч, Ганна Паўлоўская, Юры Гардзееў і інш. Апошні выступіў таксама ў ролі рэдактара нумару.
Акрамя тэкстаў новы ARCHE змяшчае вялікую колькасць ілюстрацый, якія здольныя зацікавіць нават прафесійных гісторыкаў.
Цалкам змест першага ў 2010 годзе ARCHE, а таксама прадмову да яго, можна пабачыць тут.
Аўтар: АП