У гонар Барыса Кіта

Источник материала:  

Выстава карцін маладзечанскіх мастакоў, прысвечаная 100-гадоваму юбілею сусветна вядомага вучонага Барыса Кіта, адкрылася ў Палацы культуры 7 красавіка.

Фота з сайта http://adradjency.narod.ru/zamezzha/kit.html

Як расказала “РГ” метадыст палаца Алена Тур, аб'яднанне прафесійных мастакоў Маладзечна, якое ўзначальвае Мікалай Аўчыннікаў, стала ініцыятарам выставы. Сем мастакоў выставілі па дзве-тры свае карціны. Глядзець іх можна будзе на працягу двух тыдняў. Барыс Кіт, матэматык, фізік, доктар філасофскіх навук, цяпер жыве ў Германіі ў Франкфурце-на-Майне. Яго жонка нарадзілася ў Лебедзеве.

Сяргей ЗЯНЬКО.

←Костюмы актеров Купаловского театра

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика