Рукапісы не гараць. Язэп Дыла

Источник материала:  
02.04.2010 19:34 — Новости Культуры
Дыла Язэп (Восіп Лявонавіч) – беларускі празаік, драматург, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся 2 (14) красавіка 1880 года ў г. Слуцку ў сям’іРукапісы не гараць. Язэп Дыла службоўца. Вучыўся ў Слуцкай гімназіі (1890–1898), Юр’еўскім (Тартускім) ветэрынарным інстытуце (1899 – 1903), з якога быў выключаны за ўдзел у антыўрадавых выступленнях без права паступлення ў іншыя вышэйшыя навучальныя ўстановы.

У 1906 – 1918 гг. працаваў у выдавецтвах Пецярбурга, Арэнбурга, Казані, Масквы, быў асабіста знаёмы з А.Купрыным, Л.Андрэевым, М.Арцыбашавым і іншымі рускімі пісьменнікамі.

Са снежня 1918 па люты 1919 года працаваў наркомам працы ў Часовым рабоча-сялянскім Савецкім урадзе Беларусі. У 1921 – 1924 гг. – на розных кіруючых пасадах: старшыня Цэнтрасаюза, старшыня Дзяржаўнай планавай камісіі БССР, намеснік старшыні па раяніраванні БССР. Кароткі час працаваў у толькі што створаным. Інстытутце беларускай культуры. Разам з прафесарам У.Пічэтам, акадэмікам Я.Карскім распрацоўваў статут Інбелкульта, з’яўляўся правадзейным членам гэтай установы.

Здымкi павялiчваюцца

Рукапісы не гараць. Язэп Дыла
Рукапісы не гараць. Язэп Дыла
Рукапісы не гараць. Язэп Дыла
Рукапісы не гараць. Язэп Дыла
Рукапісы не гараць. Язэп Дыла
Рукапісы не гараць. Язэп Дыла

У красавіку 1925 года быў прызначаны дырэктарам Беларускага тэатра імя Я.Купалы (БДТ-1).

З кастрычніка 1926 па 1928 год – ізноў на працы ў Інбелкульце: вучоны сакратар, а таксама загадчык секцыі па вывучэнні беларускага мастацтва.

Некаторы час (звыш сямі месяцаў) загадваў літаратурна-мастацкімі справамі ў Белдзяржкіно, а з красавіка 1929г. працаваў інспектарам Галоўмастацтва Наркамасветы.

Безпадстаўна арыштаваны 6 жніўня 1930 г. і асуджаны на 5 гадоў з высылкай на Урал у г. Кунгур. Пасля некаторы час жыў у Яраслаўлі, потым у Саратаве. У жніўні 1938 года ізноў арыштаваны, у сакавіку 1939 г. вызвалены. Рэабілітаваны 15.11.1957 г.

Першая літаратурная публікацыя Я.Дылы з’явілася ў 1912 г. у газеце “Наша ніва”. Ён – аўтар шэрагу публіцыстычных артыкулаў, п’ес, аповесці, няскончанага рамана, успамінаў, прац, прысвечаных тэатральнаму жыццю Беларусі, гісторыі кнігі.

Памёр 7 красавіка 1973 года ў Саратаве.

Прадстаўленыя дакументы захоўваюцца ў Цэнтральная навуковай бібліятэке імя Якуба Коласа НАН Беларусі ў асабістым архіве Язэпа Дылы.

TUT.BY – рукапісы не гараць…

Таксама чытайце:

Рукапiсы не гараць. Кандрат Крапіва

 

←На выходных в Минске финский метал и французский аккордеон

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика