Беларускае караоке TUT. Адарвіся ад зямлі і заспявай
02.04.2010 18:00
—
Новости Культуры
Аркадзь Куляшоў. Малюнак Лявона Вольскага |
Да музычнага ўвасаблення новага прачытання беларускага класіка аўтар “Белай яблыні грому” Лявон Вольскі прыцягнуў сваю жонку Ганну Вольскую. Фактычна гэта запрашэнне і да ўсіх нас прыцягваць да запісаў уласных версій свае другія паловы.
Таму слухайце арыгінальную кампазіцыю,
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.
запісвайце сабе “мінусоўку”, а на яе і свае версіі песні (для гэтага трэба дастаткова мець пад рукамі ноўтбук з мікрафонам, мабільны з дыктафонам ці проста лічбавы дыктафон, хопіць нават дыктафонаў на відэа ці фотакамерах). Гатовыя варыянты дасылайце на адрас spievy@tut.by.
Памятайце! Кожны, хто дашле свой варыянт песень з праекту “Белая яблыня грому”, стане суаўтарам і выканаўцам народнай версіі праекту, якая пабачыць свет сёлетняй восенню. Не ўпусці шанец трапіць у музычна-паэтычную гісторыю краіны!
Нагадаем, што ўжо былі публікаваныя арыгіналы і “мінусы” для вашага выканання песень “Пахне чабор” на верш Петруся Броўкі і “Гэй, наперед” на верш Янкі Купалы. Канцэртная прэзентацыя праекту “Белая яблыня грому” адбылася 23 сакавіка ў тэатры Янкі Купалы. У эфіры беларускага парталу TUT.BY Лявон Вольскі распавёў, як прыдумаў праект і што хацеў ім сказаць.
Парушыўшы законы прыцягнення
Парушыўшы законы прыцягнення,
Планетамі сярод другіх планет
Існуем мы з табой як выключэнне,
Мая любоў, – як свет і антысвет.
Ніколі мы адной не ходзім сцежкай,
Не дзелім хлеб і дзелім толькі соль,
Ты сустракаеш смутак мой усмешкай
І смуцішся, калі міне мой боль.
Адказваеш на мой сардэчны захад
Нязгодай, самай крыўднаю з нязгод.
Здаецца, павярніся я на захад,
Як тут жа ты павернешся на ўсход.
Аднак зямля б мая асірацела
І ўвесь сусвет ахутала б імгла,
Каб, выбухнуўшы раптам, адляцела
Ты ў невядомасць з хуткасцю святла.
Для таго каб спампаваць арыгінальную версію песні, трэба адказаць на адно нескладанае пытанне.