1 красавіка ў Мінску «Нейра Дзюбель» прэзентуе кампазіцыі з новага альбома

Источник материала:  
1 красавіка ў сталічным клубе «Рэактар» пройдзе вялікі сольны канцэрт рок‑гурту «Нейра Дзюбель».Як паведаміў лідэр гурта Аляксандр Кулінковіч, са святам смеху і гумару правядзенне канцэрта супала выпадкова. Асноўным сюрпрызам, які рыхтуюць музыканты, стане выкананне новых кампазіцый з альбома «Аўтары праўды», што рыхтуецца да выхаду. Паводле слоў Кулінковіча, да выхаду дыска новыя песні больш выконвацца не будуць.

Нагадаем, новы альбом «Нейра Дзюбель» плануе выпусціць у верасні гэтага года. У яго ўвойдуць песні як на рускай, так і беларускай мовах. Кажучы пра стылістыку дыска, Кулінковіч пажартаваў, што «альбом будзе блазенскім». «Калі папярэдні альбом Stasi быў брутальным, цяжкім, то новы будзе падобны на амерыканскі панк», — растлумачыў ён.

Канцэрт 1 красавіка прымеркаваны да 15‑годдзя першага студыйнага альбома гурту «Умные вещи» («Разумныя рэчы»).


Паводле слоў Кулінковіча, падчас праграмы, якая зойме 2,5 гадзіны, музыканты не будуць рабіць акцэнт толькі на песнях з гэтага альбома і выканаюць кампазіцыі розных гадоў.

Апошні вялікі сольны канцэрт «Нейра Дзюбеля» адбыўся ў канцы лістапада мінулага года і быў прымеркаваны да 20‑годдзя калектыву. Нагадаем, гурт двойчы, у 1998 і 2007 гадах, атрымліваў галоўны прыз — «Рок‑карону» — штогадовай беларускай прэміі ў сферы альтэрнатыўнай музыкі «Рок‑каранацыя».
←Сейчас в прямом эфире! Известный столичный художник-дизайнер

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика