Майстры з Кавачыцы
01.04.2010
—
Новости Культуры

У Аршанскую гарадскую мастацкую галерэю гэтыя незвычайныя палотны трапілі дзякуючы падтрымцы Пасольства Славацкай Рэспублікі ў Беларусі і Аршанскага гарвыканкама. У экспазіцыю “Сімфонія славацкіх майстроў з Кавачыцы” ўвайшлі работы не прафесійных мастакоў, а простых сялян: яны займаюцца жывапісам у вольны ад працы час. У творах Паўла Гайко, Марці Маркава і Паўла Ціцкі ёсць свая паэтыка, кожны з іх па-свойму выяўляе ўнутраныя перажыванні, пачуцці, паказвае радасць і нягоду.
Кавачыцкая школа як унікальная з’ява ў культуры і мастацтве славацкага народа вядомая далёка за межамі гэтай краіны. Працы яе майстроў экспанаваліся ў прэстыжных музеях Вялікабрытаніі, Францыі, Польшчы, ЗША.
Вольга Багачова