31 сакавіка ў Мінску пройдзе дабрачынны трыб'ют-канцэрт памяці Майкла Джэксана

Источник материала:  
31 сакавіка ў сталічным клубе "Рэактар" пройдзе дабрачынны трыб'ют-канцэрт памяці Майкла Джэксана HISstory.Арганізатарам вечарынкі выступіў першы беларускі фан-клуб Майкла Джэксана King of pop. Як паведаміў БелаПАН прэс-аташэ праекта Яўген Бабічаў, на канцэрце беларускія выканаўцы выступяць з арыгінальнымі трэкамі і кавер-версіямі песень Майкла Джэксана. Сваю прысутнасць пацвердзілі гурты Litesound, "Нейра Дзюбель", The Champions, а таксама сольныя выканаўцы ПулЯ, Георгій Калдун, Вольга Плотнікава, Аляксандра Гайдук, Берта і іншыя.

Акрамя прафесійных артыстаў на вечарыне выступяць выканаўцы, якія прайшлі кастынг і былі адабраныя камісіяй з удзельнікаў фан-клуба Майкла Джэксана. Яны выканаюць яго песні і танцавальныя кампазіцыі.

Паводле слоў прэс-аташэ праекта, выручаныя ў ходзе канцэрта сродкі будуць накіраваныя беларускім дзіцячым дамам.

←Ведущими детского "Евровидения-2010" могут стать Денис Курьян и победительница конкурса 2004 года Мария Исабель

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика