Уладзімір Арлоў атрымаў прэмію "Еўрапейскі паэт свабоды"

Источник материала:  
27.03.2010 00:19 — Новости Культуры
Уладзімір Арлоў атрымаў прэмію "Еўрапейскі паэт свабоды"Прэмія, заснаваная муніцыпалітэтам польскага горада Гданьск, была ўручана сёння ўвечары ў Польшчы.

Беларуская студэнтка Святлана Панкавец, якая прымала ўдзел ва ўзнагароджванні, кажа, што спачатку ў музычным суправаджэнні чыталі выбраныя вершы кожнага з намінантаў. А пасля мэр Гданьска разам з старшынёй журы ўручыў прэмію лаўрэату — Уладзіміру Арлову.

Журы амаль аднагалосна выказалася за перамогу беларускага пісьменніка.

Арлоў у сваім слове падзякаваў усім. І адзначыў, што Беларусі ў параўнанні з Польшчай яшчэ трэба пазмагацца за сваю свабоду.

Уладзімір Арлоў прадстаўляў Беларусь на агульнаеўрапейскім конкурсе "Еўрапейскі паэт свабоды" з кнігай вершаў "Паром праз Ла-Манш". Сярод намінантаў былі паэты з Польшчы, Кіпра, Славакіі, Славеніі, Сербіі, Францыі, Швецыі.

З сарака шасці еўрапейскіх краін для ўдзелу былі выбранывосем. З кожнай краіны-фіналіста выбралі па адным паэце, чыю кніжку пераклалі і выдалі па-польску. Кнігу Арлова пераклаў паляк Адам Паморскі.

Лаўрэата чакае прэмія ў памеры 100 000 злотых.

←Истребитель Як-1

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика