Латарэя Латушкі пацясніла «Ваша лато» і «Суперлато»

Источник материала:  
Супрацоўнікаў «Беларусбанка» праінструктавалі — цяпер наведвальнікам трэба перадусім прапаноўваць латарэйныя білеты «Скарбніцы». «Ваша лато» і «Суперлато» адыйшлі на другі план.

Частка грошай ад рэалізацыі білетаў спецыяльнай латарэі «Скарбніца» мусіць пайсці на аднаўленне Наваградскага замка. Гэта была ініцыятыва міністра культуры Паўла Латушкі.
«Набыўшы адзін білет „Скарбніцы“, вы дадаяце дзве цаглінкі для рэканструкцыі замка», — гучыць слогам акцыі.
Білет, дарэчы, каштуе 2500 рублёў, а ўсяго іх надрукавана 36 тысяч.

Сістэма распаўсюду любых латарэйных білетаў такая — кожнае аддзяленне банка бярэ частку білетаў на распаўсюд. За некалькі дзён да правядзення розыгрышу непрададзеныя «латарэйкі» вяртаюцца арганізатарам. Са «Скарбніцай» склалася іншая сітуацыя.
Па банках быў разасланы ліст за подпісам першага намесніка міністра культуры Уладзіміра Рылаткі.
У ім чыноўнік нагадвае, што «паступленне сродкаў на правядзенне рэстаўрацыйна-узнаўляльных мерапрыемстваў… залежыць ад колькасці прададзеных білетаў» і просіць «аказаць садзеянне ў актыўнай рэалізацыі латарэйных білетаў». У дадатак, зварот да «паважанай Надзеі Андрэеўны» — старшыні праўлення «Беларусбанка» Надзеі Ермаковай — утрымлівае просьбу «магчымага ўдзелу ў акцыі» самога банка.

У «Беларусбанку» просьбу ўспрынялі з усёй адказнасцю. Як расказаў карэспандэнту «НН» супрацоўнік аднаго з мінскіх аддзяленняў банка,
кіраўніцтва паведаміла супрацоўнікам: «Непрададзеных латарэйных білетаў застацца не павінна. Вяртаць не будзем ніводнага білета».

←Свята-Мікалаеўскі сабор унесены ў спіс помнікаў архітэктуры Беларусі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика