Чароўны гук віяланчэльны

Источник материала:  
Чароўны гук віяланчэльныПершапраходцам ад Беларусі на конкурсе класічнай
музыкі “Еўрабачанне” стане Іван Карызна

Імя беларускага канкурсанта на 15-м міжнародным конкурсе маладых музыкантаў “Еўрабачанне-2010” (Eurovision Young Musicians 2010) агучыў старшыня прафесійнага журы — галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І.Жыновіча, народны артыст Беларусі Міхаіл Казінец. Увогуле за права прадстаўляць краіну на гэтым конкурсе спаборнічалі дзевять маладых музыкантаў, якія выконвалі па два класічныя музычныя творы.
Беларусь выстаўляе свайго ўдзельніка на прэстыжны конкурс класічнай музыкі ўпершыню. Івану Карызне нядаўна споўнілася 18 гадоў, ён закончыў Рэспубліканскі музычны каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Цяпер віяланчаліст вучыцца ў Парыжскай вышэйшай нацыянальнай кансерваторыі музыкі і танца.
Міжнародны конкурс класічнай музыкі для маладых таленавітых музыкантаў праводзіцца раз на два гады Еўрапейскім вяшчальным саюзам. Гаспадыняй свята ў маі стане Вена. Паўфіналы конкурсу пройдуць 8 і 9, а фінальны канцэрт — 14 мая.

Вольга Белашэвіч

←Чем удивит «Cлавянский базар в Витебске»?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика