Другое нараджэнне «Нашай Нівы»

Источник материала:  
24.03.2010 18:35 — Новости Культуры

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Акадэміі навук прайшла прэзентацыя пятага, апошняга, тома факсімільнага выдання газеты «Наша ніва» за 1912-1915 і 1920 гады.

Вучоны сакратар Інстытута мовы і літаратуры Ігар Капылоў назваў гэта выданне «другім нараджэннем газеты».

«Наша Ніва» застаецца арыенцірам, які дазволіць разабрацца ў грамадска-палітычных працэсах, якія цяпер адбываюцца»,

— дадаў сп. Капылоў.

Ініцыятар перавыдання Зміцер Санько адзначыў, што гэты выдавецкі праект, задуманы яшчэ ў канцы 1980-х, быў скіраваны на ратаванне тых арыгіналаў, што знаходзяцца ў архівах і бібліятэках краіны. Бо, па яго словах, знаходзіліся гора-вучоныя, што рабілі выразкі з тых нумароў. Разам з тым,

Беларусь не мае ніводнага камплекту «Нашай Нівы» пачатку мінулага стагоддзя.

Таму факсімільнае перавыданне дае магчымасць пашырыць кола даследчыкаў газеты.

У бібліятэцы арганізавана адмысловая выстава «Газета-легенда». На ёй прадстаўлена «Наша Ніва», матэрыялы, звязаныя з крытыкай газеты з пункту гледжання марксісцкай тэорыі ў савецкія часы. А таксама даследаванні сучаснікаў.

←Редчайшее холодное оружие выставлено в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика