Беларускае караоке TUT: "Гэй, наперад!" - спявайма разам!
23.03.2010 15:00
—
Новости Культуры
Янка Купала. Малюнак Лявона Вольскага |
Заспяваць лепш за Лявона Вольскага было прапанавана карыстальнікам TUT.BY песню "Пахне чабор" на верш Петруся Броўкі. Асобныя варыянты натхнілі аўтара праекта "Белая яблыня грому" Лявона Вольскага на працяг праекта ў новым рэчышчы, і музыка ўжо агучыў ідэю пра стварэнне народнай версіі праекта на падставе дасланых караоке.
"Вельмі цікавая такая задума, хаця гэта складана тэхнічна ажыццявіць: трэба мець тэхнічныя прыстасаванні для запісу, потым усё гэта адаслаць. Ужо зараз можна рабіць наступную частку праекта – аддаваць нашаму гукарэжысёру Андрэю Баброўку. Ён усё гэта апрацуе, зміксуе, і мы будзем мець такую народную песню – "Пахне чабор", - сказаў Вольскі ў тэлеэфіры TUT.BY.
Слухайце чарговую песню з праекта "Белая яблыня грому" – "Гэй, наперад!" на верш Янкі Купалы, пампуйце мінус, спявайце, запісвайце і дасылайце вашыя варыянты на адрас: spievy@tut.by да 30 сакавіка ўключна.
Паслухаць "Гэй, наперад!"
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.
Каб спампаваць песеньку, трэба адказаць на адно простае пытанне. Яно ніжэй.
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.
Спампаваць мінус >>>
Стварайма народны праект "Белая яблыня грому" разам!