Выйшаў з друку юбілейны 50-ы том серыі "Беларускі кнігазбор"
23.03.2010 11:39
—
Новости Культуры
Выйшаў з друку юбілейны 50-ы том серыі "Беларускі кнігазбор". Усяго запланавана 200. Пра ўнікальную серыю гутарым з галоўным рэдактарам "Беларускага кнігазбору" Кастусём ЦВІРКАМ.
"Беларускі кнігазбор" — унікальная задума, унікальная серыя. Рызыкну памеркаваць, што не кожная краіна знойдзе ў сваёй літаратуры 200 імёнаў, вартых "выбранага". Тым больш — ТАКІЯ 200 імёнаў, сярод якіх няма слабых. Кастусь Цвірка пад сакрэтам, не для друку, распавёў, што некаторыя пісьменнікі, у тым ліку і народныя, самі прасіліся выдаць іх у гэтай серыі — каб стаць у адзін шэраг з самымі-самымі. Яскравы паказчык! Цвірка дэмакратычна адказваў тым, хто сапраўды варты: "Шукайце сродкі — будзем выдаваць"
"Мастацкая вартасць — вось самы галоўны крытэр!"
— Спадар Кастусь, у 1996 годзе, калі ўсё пачыналася, была задума пра серыю з 200 "залатых" кніг беларускай літаратуры. Наколькі мадыфікавалася гэтая ідэя — колькасна, якасна?..
— Колькасна яна не змянілася, а наконт якаснасці... Яшчэ тады мы склалі план-каталог, які не быў догмай, але быў асновай. У часе працы нешта замянялі, нешта апускалі... У працэсе творчасці знаходзіліся нейкія імёны аўтараў, якіх мы не ведалі. Некаторыя аўтары, высветлілася, не падыходзілі да нашай серыі, хоць мы іх планавалі.
— А можна з прыкладамі? Што вам не падышло і па якіх крытэрах гэты вызначалі.
— Імёны, можа, і не варта называць... Скажам так, пры азнаямленні з творчасцю таго ці іншага пісьменніка проста не хапала твораў, каб скласці том выбранага, паказаць у нашай серыі. Мы не супраць гэтых аўтараў, усе яны цікавыя, але — ну не хапала... Адзін час я нават думаў даваць у адным томе некалькіх аўтараў. Але пры абмеркаванні на рэдакцыйнай радзе гэтая ідэя адпала.
— Вырашылі не рабіць "брацкую магілу"?
— Вырашылі не парушаць канцэпцыю: кожны том павінен быць прысвечаны аднаму аўтару. Выключэннямі сталі кнігі, дзе гэта лагічна — "Філаматы і філарэты", "Расстраляная літаратура", "Старажытная беларуская літаратура"... Аб'ядноўваць жа самастойных паэтаў не варта, бо так мы прыніжаем значнасць кожнага з іх. Адзіны выпадак, калі мы свядома выдалі аўтара асобнай кнігай, хоць кніга выйшла вельмі тоненькая — Цётка (Алаіза Пашкевіч). Хоць яна і напісала не так шмат твораў, але абмінуць такую постаць мы не маглі!..
— Якія былі першапачатковыя крытэры, калі складалі "спіс дзвюхсот"?
— Крытэры такія — ахапіць па магчымасці ўсю нашу асноўную літаратуру: ад старажытнасці да нашых дзён. Каб гэта былі значныя мастацкія творы, каб яны і сёння былі цікавыя нашаму чытачу. Мастацкая вартасць — вось самы галоўны крытэр.
"Былі б грошы — выдавалі б за год па 10 тамоў!.."
— Ад самага пачатку вы гэтыя 200 тамоў падзялілі на некалькі серый?..
— Спачатку было дзве серыі: мастацкая літаратура і гісторыка-літаратурныя помнікі. Таму што ў нас багата літаратуры, якая расказвае пра нашую этнаграфію, гісторыю, мастацтва. І мы хацелі паказаць і мастацкі бок нашай літаратуры, і адметныя рысы нашага народа. Пасля надумаліся даваць трэцюю серыю — гэта замежная літаратура. Што праўда, выйшла толькі дзве кнігі — Гётэ і Дастаеўскі. У нас, аказваецца, не так шмат перакладчыкаў... Бо мы хацелі даваць творы ў перакладах з моваў арыгіналаў, а не з рускіх падрадкоўнікаў, як гэта было прынята ў савецкі час. Вось чамусьці на Гётэ і Дастаеўскім усё і стала. Хоць было б добра выдаць у гэтай серыі сусветную класіку — найперш тыя творы, якія вывучаюцца ў школах, ва ўніверсітэтах... Але гэта пакуль што, аказваецца, складана.
— Як адбываецца адбор аўтараў для серыі?
— Мы прытрымліваемся першапачатковай канцэпцыі. Я выбіраю, каго можна было б выдаць наступным, сам рэдагую кнігі. Але для кожнага тома шукаю складальніка — чалавека, які б добра ведаў творчасць гэтага канкрэтнага аўтара, мог бы напісаць каментары, уступны артыкул.
— Якой была самая першая кніга з серыі "Беларускі кнігазбор"?
— Ян Чачот. Бо я сам яго перакладаў, мог напісаць прадмову і каментары — таму гэтае выданне можна было здзейсніць найхутчэй. Тым больш, не было ж ганарараў, нічога... Таму некага запрашаць — працаваць на энтузіязме — неяк не выпадала... Нас тады падтрымала Міністэрства інфармацыі, якое называлася тады Камітэт па друку. Першыя некалькі кніг яны прафінансавалі на 50 %. Пасля сказалі, што, выбачайце, грошай больш няма...
— І, калі не сакрэт, як вы вырашаеце фінансавыя пытанні?
— Гэта самае галоўнае пытанне, калі выдаеш кнігі!.. Яно і цяпер паўстае кожны раз. Каб у нас былі грошы, мы б не столькі кніг выдавалі!.. За год маглі б выдаваць каля 10 тамоў! ...Шукаем грошы па ўсім свеце. Бывае, нейкія людзі ці арганізацыі выказваюць жаданне прафінансаваць нейкі канкрэтны том — тады робім найперш гэта. Некаторыя тамы дапамагалі выдаць дзеці аўтараў — нашчадкі Яна Скрыгана, Сяргея Грахоўскага, Аляксея Карпюка, Рыгора Крушыны, некаторых іншых...
— А сама лічба 200 — яна маленькая ці вялікая? Умоўна кажучы, вы "дабіралі" да дзвюхсот ці "скарачалі" да дзвюхсот?
— Я проста прыкінуў, што прыкладна столькі будзе — і гэта толькі "вяршкі"! Па прыкладзе "Библиотеки "Всемирной литературы". Там 200 тамоў — сусветнай літаратуры. І я падумаў: а чаму б нам не зрабіць 200 тамоў нашай літаратуры?..
— За 14 гадоў вы рэалізавалі чацвёртую частку — гэта поспех?
— Калі мы пачыналі, я і ўявіць не мог, што ўдасца за такі час хоць бы гэта выдаць. Праўда, была нейкая падсвядомая ўпэўненасць, што гэта справа важная, што грамадскасць падтрымае, што выдадзім.
— Кнігі добра разыходзяцца?
— Добра!.. Асабліва раней добра разыходзіліся. Першыя кнігі мы рабілі накладам 4000, "Філаматаў і філарэтаў" увогуле разышлося 10 тысяч... У той час я заходзіў у кнігарню, пытаў у дзяўчыны, як ідзе "Беларускі кнігазбор"? Яна адказвала: "Попыт ашаламляльны!" Мне было вельмі прыемна.
— Як вы лічыце, якіх пакупнікоў больш — тых, хто збірае ўсю серыю, альбо тых, хто купляе канкрэтных, цікавых яму аўтараў?
— Цяжка так даследаваць. Я ведаю шмат людзей, якія збіраюць усю серыю. І нават калі чалавек адразу кнігу не прачытае — гэта не бяда. У мяне ёсць кнігі, якія я купіў 20 гадоў таму — і толькі цяпер дайшлі рукі прачытаць. Калі кніга ёсць — гэта ўжо лепш. Бо можна ўзяць яе ў любы момант.
"Улезлі маладыя людзі ў гэтыя інтэрнэты — і яны ўжо літаратуру ўбок..."
— Спадар Кастусь, з 1996 года адбылося шалёнае развіццё тэхналогій — тады інтэрнэт быў раскошай для абраных, цяпер інтэрнэтам карыстаюцца ўсе — ад маленькіх дзетак да пенсіянераў. У інтэрнэце можна знайсці і шмат якія творы. З'яўляюцца аўдыёкнігі, кнігі можна чытаць нават у тэлефоне. Гэта ўсё моцна нашкодзіла вашай серыі?
— Вельмі моцна!.. Нашыя наклады, у параўнанні з першымі кнігамі, знізіліся нашмат... Таму што ўлезлі маладыя людзі ў гэтыя інтэрнэты — і яны ўжо літаратуру ўбок. Цікавасць да літаратуры відавочна зменшылася!.. Безумоўна, гэта не поўнасцю нам пагражае — бо для многіх людзей кніга застанецца важнай.
— А як вам увогуле разуменне, што ўсе 50 кніг, якія выйшлі, можна змясціць у адзін мабільны тэлефон і чытаць у метро?
— Я ведаю, што ёсць такая магчымасць, а што я зраблю? Цешу сябе думкай, што многія рэчы ў інтэрнэце з'явіліся дзякуючы нашым кнігам.
— А вы ж, як рэдактар, усё-ўсё перачыталі?
— Больш за тое — калі мы выдаём кнігу якога-небудзь аўтара — я іду ў Нацыянальную бібліятэку (добра, што жыву цераз дарогу) — і перачытваю ўсё-ўсё ягонае, усе творы. Каб не прапусціць што-небудзь важнае! Вядома ж, давяраю складальніку, але разам са складальнікам працуем, спрачаемся, абмяркоўваем — уключаем найважнейшае.
— Спадар Кастусь, а сваю кнігу вы выдалі ў серыі?
— Сваю не выдаваў. Усё-ткі — сам сябе выдаваць... Ды і грошай няма.
— Няма думкі, што шмат у чым ахвяравалі сваёй уласнай творчасцю дзеля гэтай справы?
— З'яўляюцца такія думкі... Але калі я бачу нашыя кнігі, калі ўяўляю, што яшчэ выйдзе — я разумею, што гэта вартая справа, дзеля якой можна і ахвяраваць. Для Беларусі вельмі важна паказаць, якая ў нас літаратура, спадчына. І калі б мы выдалі ўвесь гэты наш кнігазбор, людзі б убачылі, што мы, беларусы, — вялікая нацыя!
— Якія людзі?
— Усе! Нашы і замежныя. Важней нават самім беларусам паказаць гэта. Бо мы самі не ведаем, хто мы такія. Не ведаем сваёй гісторыі, сваёй літаратуры. Не ведаем, якія мы багатыя.
— Дык сэнс серыі зводзіцца да адвечнага жадання "людзьмі звацца"?
— І гэта таксама. Галоўнае — паказаць, што ў нас ёсць літаратура. А літаратура, разам з народнай творчасцю — гэта аснова нашай культуры.