Kusudama далі запаліць у Маскве

Источник материала:  
22.03.2010 14:44 — Новости Культуры

14 сакавіка гурт Kusudama рэпрэзентаваў нашую краіну на міжнародным фэсце «Алёнчыны мроі» ў Маскве, што праходзіў цягам 2-х дзён — 13 і 14 сакавіка — на пляцоўцы клуба Plan B.

Нягледзячы на тое, што выступаць давялося першымі, музыкі здолелі адразу ж завесці залу. Падвоеная экспрэсія музыкі і яе падачы імгненна прывялі ў дзеянне механізм выбуховага музычна-танцавальнага прыстасавання. Удзячная публіка лавіла кожны рух музыкі, спрабуючы прачытаць наступны віток яе развіцця. Менавіта так, бо кампазіцыі гурта вельмі насычаныя і стылістычна разнастайныя. Здаецца, яны сабраныя з асобных кавалачкаў, аднак увесь цымус якраз у смачнасці структурна складанага міксу. Калі гэткі кактэйль прыгатаваць механічна, дык адпаведны эфект застанецца недасяжным, а менавіта ён і з’яўляецца асноўным паказнікам якасці і вартасці музычнага прадукту, што ў поўнай меры змаглі ацаніць усе прысутныя на мерапрыемстве.

Наступным пунктам на мапе вандраванняў музыкаў з’яўляецца Кіеў, дзе Kusudama выступяць у межах Дзён правільнай беларускай музыкі 25 сакавіка разам з «Серебряной свадьбой».

←Лявон Вольский представит альбом на стихи белорусских классиков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика