Памерла спявачка Валянціна Талкунова + відэа песні «Пагавары са мною, мама»
22.03.2010 11:05
—
Новости Культуры
У Маскве на 64‑м годзе жыцця памерла народная артыстка РСФСР Валянціна Талкунова.
Талкунова памерла ў Боткінскай бальніцы пасля доўгай хваробы. Напярэдадні спявачка была пераведзена ў аддзяленне рэанімацыі.
Талкуновай стала кепска падчас канцэрта ў Магілёве 16 лютага, і яна была шпіталізаваная ў абласную бальніцу.