Ідзі зіма да кучара, бо ты ўжо надакучыла
21.03.2010 14:49
—
Новости Культуры
«Ідзі зіма ад хаты, бо палучыш лапатай!» — пагражалі надакучлівай зіме ў суботу раніцай, 20 сакавіка, дзіцячыя творчыя калектывы, у парку імя Горкага ў Мінску.
Потым вадзілі карагоды, спальвалі Марэну ды гулялі ў гульні. Такім чынам, у цэнтры Мінску з песнямі і танцамі прайшло яшчэ адно гуканне вясны. Цяпер вясна ўжо нікуды не дзенецца, мусіць прыйсці пасля такіх шчырых і прыгожых загуканняў ад дзяцей.