Дамы часоў дэкадансу
21.03.2010 09:28
—
Новости Культуры
Сёння сусветны Дзень паэзіі.
дАмы часоў дэкадансу
З імёнамі, як кроплі сіропу:
Ні-на
або
Лі-ля
Дамы з водарам мужчыны,
Аматаркі моцных напояў,
Цяжарныя звышлюдзьмі.
З вачыма зялёнымі, як абсэнт —
Іх позірк вечна адсутны —
Ён так далёка ад твару!
Недасяжныя,
Бо ім усё да лямпачкі,
Той самай,
Што паказвае аэроплянам
Вяршыню Эйфелевай вежы.
Яны кахаюць выключна авіятараў.
Яны сышлі, як сыходзіць ноч —
У простай чорнай сукенцы.
У час, калі рэкі паглынаюць зоры,
На раму цьвёрда кладзецца рука.
У кожнай зь іх свая рака.
І кожная
Кахае свайго марака.