Дыялог з бацькам
Віталь Тарас. Хроніка бягучых падзеяў. Эсэ. Вільня: Flamae, 2010, — 92c.
«Хроніку бягучых падзеяў» склалі выбраныя тэксты журналіста Віталя Тараса, апублікаваныя на сайце Беларускай Асацыяцыі Журналістаў і старонцы nn.by. Гэтая кніга — водгук публіцыста на актуальныя падзеі 2009 году: развагі над беларускай тоеснасцю пасля перамогі Аляксандра Рыбака, апошнімі пратэстаў іранскай апазіцыі.
Кніга прысвячаецца памяці бацкі, перакладніка і журналіста Валянціна Тараса, які пайшоў з жыцця год таму. Сам Віталь Тарас прызнаецца, гэтая невялічкая выданне — «спроба працягнуць унутраны дыялог, які я ўвесь час вяду з бацькам».
Чаму эсэі ў форме кнігі? Пэўна, таму, што пакаленне перакладчыка і журналіста Валянціна Тараса аддавала перавагу папяровым выданням. А хутчэй таму, што брашура — гэта магчымасць прыпыніцца, няспешна паразважаць над нашымі штодзённымі, услухацца ў частоты, на якіх журналістыка ператвараецца ў эсэістыку.