«Ляпіс Трубяцкі» адмяніў сольны канцэрт, каб выступіць з Сяргеем Шнуравым
19.03.2010 11:22
—
Новости Культуры
«Ляпісы» адмянілі сольны канцэрт у Мінску. Гурт вырашыў адыграць на рок-фестывалі «Паляна», на якім выступіць гурт Сяргея Шнурава «Рубль».
Сяргей Шнураў. |
Рок-фестываль «Паляна» пройдзе 29 мая ў гарналыжным цэнтры «Сілічы». Распачнецца ён а 17.00. Цягам шасці гадзін адыграюць гурты «Рубль», «Ляпіс Трубяцкі», «Пару рублей», Unia.
Квіткі з’явяцца ў продажы ўжо на наступным тыдні. Для першай тысячы ахвочых патрапіць на фэст яны будуць каштаваць па 40000 рублёў. Наступныя — па 50 тысяч.
«Рубль» Сяргей Шнураў стварыў, распусціўшы скандальны гурт «Ленінград». Музыка адрозніваецца ад таго, што Шнураў іграў у папярэдняй камандзе. Але ненарматыўнай лексікі ў тэкстах песень не паменела.