У Віцебску будзе створаны фонд Марка Шагала
19.03.2010
—
Новости Культуры
У стварэньні фонду возьмуць удзел Саюз беларускіх габрэйскіх грамадзкіх суполак і гарадзкія ўлады.Сродкі будуць накіраваныя на аднаўленьне гістарычнага аблічча Пакроўскай вуліцы, дзе захаваўся дом мастака. Цяпер у доме — мэмарыяльны музэй.
Ідэя зрабіць вуліцу Пакроўскую экскурсійным аб’ектам належыць старшыні Віцебскага аблвыканкаму Аляксандру Косінцу. Дагэтуль яна не была ўвасоблена ў жыцьцё, хаця грошы на рэалізацыю іншых ягоных ідэй ужо знойдзеныя і ўкладзеныя — завяршаецца рэканструкцыя плошчы Перамогі і вуліцы Суворава, зьявілася зона адпачынку на рацэ Віцьбе.
На адмысловай прэсавай канфэрэнцыі для карэспандэнтаў дзяржаўных СМІ, якая адбылася ўчора ў Віцебскім аблвыканкаме, Аляксандар Косінец паведаміў і пра тое, што вядуцца перамовы з нашчадкамі Марка Шагала пра магчымасьць экспанаваньня мастацкіх прац майстра — бо ў Віцебску, дзе мастак стварыў 15 карцін, на ніводнай выставе аматары ягонай творчасьці ня бачылі арыгіналаў.