Гурт «Ляпіс Трубяці» зняў кліп на песню «Пульс эпохі»+відэа
У новым роліку ёсць усё: ад бамжоў да чарцей.
Лідэр гурту Сяргей Міхалок так тлумачыць ідэю кліпа:
«Мы высмейваем і парадзіруем усе тыя відэа аб п’яных мянтах альбо танцуючых бамжах, якія апанавалі Інтэрнэт. Дакладней, мы высмейваем тых людзей, якія ўсё гэта глядзяць, рагочуць і перасылаюць адзін аднаму. Я лічу, што ў рэальных відэа закладзена рэальнае зло, яны прадукуюць толькі негатыўную энергію. Калі ўсё гэта як бы «дакументальнае» лайно становіцца часткай мастацтва, яно пачынае пладзіцца ў геаметрычнай прагрэсіі. І чым больш мы будзем на ім канцэнтравацца, глядзець усе гэтыя ролікі і рагатаць, тым больш такога лайна будзе станавіцца ў рэальным жыцці.
Нам гэта не падабаецца, мы — супраць. Таму і знялі такі кліп».
Рэжысёр кліпа — Іван Ушакоў.