Віцебскі чыноўнік абмяркоўвае міністра культуры
16.03.2010
—
Новости Культуры
«Он всегда позиционировал себя как «щирый беларус». Да, у него был определённый перекос в эту сторону».
Віцебскі чыноўнік Андрэй Герашчанка, па сумяшчальніцтве старшыня грамадскага аб’яднання «Русский дом», пракаментаваў для расійскага інфармацыйнага агенцтва Regnum намер кінастудыі «Беларусьфільм» зняць фільм паводле рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Каментар Герашчанкі датычыў найперш размовы міністра культуры Беларусі Паўла Латушкі са сцэнарыстамі стужкі наконт будучай экранізацыі. Герашчанка адзначае: «Латушка доўгі час быў паслом Беларусі ў Польшчы. Ён заўсёды пазіцыянаваў сябе як «щирый беларус», увесь час гаварыў на мове, намагаўся яе развіваць яе. Так, у яго быў пэўны перакос у гэты бок. Таму я думаю, што цяперашняя сітуацыя развіваецца не без яго асабістай пазіцыі», — заявіў А. Герашчанка.