«Футурама» вяртаецца
Вызначылі дату рэінкарнацыі культавага мультыплікацыйнага серыялу «Футурама».
«Футурама» вернецца 24 чэрвеня 2010 — гэта ўжо дакладна. Сем гадоў чакання рэінкарнацыі зусім было спачылага серыялу практычна скончыліся, прыхільнікаў «Футурамы» зноў чакае сустрэча з любімымі героямі. Кампанія Comedy Central пацвердзіла, што першы з новых эпізодаў мультыплікацыйнага серыялу будзе паказаны менавіта ў гэты дзень.
Інфармацыя пра гэта з’явілася і на афіцыйным сайце Comedy Central, і ў блогах яе супрацоўнікаў.
Серыял «Футурама», «дзіця» стваральнікаў «Сімпсанаў» Мэта Гроўнінга і Дэвіда Коэна, дэманстраваўся на Fox Network з 1999 па 2003 год. Дзеянне ў серыяле адбываецца ў далёкай будучыні, у Новым
На справе «Футурама» была ўмоўнай фантастыкай — не столькі пра іх, колькі пра нас. У серыяле мноства адсылак да надзённых для канца дваццатага і пачатку дваццаць першага стагоддзяў падзеяў, а галовы славутасцяў з часу Фрая з’яўляюцца паўнапраўнымі ўдзельнікамі шоу. Адна з іх, якая належыць сумнавядомаму прэзідэнту ЗША Рычарду Ніксану, нават здолела зноў трапіць у Белы дом — праз тысячу гадоў пасля скандалу ў гатэлі «Уотэргейт».
Усяго было выпушчана 72 серыі, але пасля пятага сезону FOX закрыў серыял з не зусім зразумелых прычынаў.
«Футурама» мае армію адданых фанатаў, якія патрабавалі працягу шоу з самага моманту закрыцця.