Горад жанчын. Ганна Балаш

Источник материала:  
09.03.2010 09:47 — Новости Культуры
Партал TUT.BY працягвае знаёміць вас з гераінямі аўтарскага праекта радыё "Культура" - "Горад жанчын". З 26 лютага па 13 сакавіка ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" (Палац Рэспублікі) прадстаўлены 30 партрэтаў і 30 інтэрв’ю з унікальнымі жанчынамі нашага горада. Пачуць інтэрв’ю дапаможа мабільны тэлефон, які падчас выставы ператворыцца ў аўдыёгід.
 
Горад жанчын

Яны жывуць побач. Магчыма, у суседнім доме ці пад’ездзе. Яны ходзяць па адных з намі вуліцах, дыхаюць адным паветрам і наведваюць тыя ж крамы. Аднак гэтыя ў поўнай меры зямныя жанчыны зробяць гонар любой краіне. Іх партрэты атрымліваюцца нібы сатканымі з усмешкі і позірку, выпадковых слоў, подыху і ледзь прыкметных рухаў. Гэта партрэты-ўражанні, партрэты-атмасферы. Хто ўсе гэтыя жанчыны?

Актрысы Таццяна Мархель і Зінаіда Зубкова, музыканты Таццяна Старчанка і Даша Мароз, балерыны Таццяна Яршова і Вольга Гайко, кампазітар Галіна Гарэлава, кінарэжысёр Галіна Адамовіч, культуролаг Юлія Чарняўская, а яшчэ мастачкі, псіхолагі, дызайнеры… У некаторых з іх вобразаў так многа, што складана вылучыць самую адметную грань іх таленту: Ганна Хітрык – актрыса і лідэр гурта “Дзеці дзяцей”, Дзіяна Балыка – драматург, псіхолаг і паэт, Святлана Бень – рэжысёр, актрыса, лідэр гурта “Сярэбранае вяселле”… Унікальныя. Непаўторныя. Зямныя. Усякія…

Пра што?

У хатняй атмасферы і размовы пра творчасць гучаць па-іншаму. Мы сустракаемся з нашымі гераінямі ў іх доме, каб пагаварыць пра жыццё па-за межамі сцэны ці майстэрні. Тут раскрываюцца іншыя, прыхаваныя за публічнасцю, грані – маці, жонкі, гаспадыні…

Аўтары:

Журналіст: Кацярына Сушкевіч. Аўтар і вядучая праграмы “Горад жанчын” на канале “Культура”.

Фатограф: Ягор Войнаў, пераможца фотаконкурсаў: “Драйв” (2007) (Беларусь), “Экалагічная фатаграфія”, “Эбсана” (Масква), “Млын моды” (2005) у намінацыі “Лепшы жаночы партрэт”. Персанальныя і сумесныя выставы ў Беларусі і Расіі.

Стыліст: Лаліта Угуран-Туміловіч, стыліст тэлепраектаў на АНТ, БТ, супрацоўніцтва з кампаніямі "Вэлком", "Кока-Кола", "Верту", "Мілавіца"; праца з эстраднымі выканаўцамі. Удзел у Russisan Fashion Week 2003, 2004, 2006 гг.; удзел у праектах “Славянскі базар”, “Еўрабачанне”.
 
 
 Горад жанчын. Ганна Балаш

Горад жанчын. Зінаіда Зубкова
 
Горад жанчын. Юлія Чарняўская

Горад жанчын. Кацярына Агеева
Балаш Ганна Яраславаўна.
Мастак, майстар лялек. Член Беларускага Саюза мастакоў.
 
Месца нараджэння: горад Мінск.
 

Адукацыя: Вышэйшае спецыяльная, выпадковая мастацкая, жыццёвая.
 
Бацькі: Балаш Яраслаў Сцяпанавіч – інжынер-дарожнік. Самы лепшы тата. Маці – Нячай Вольга Фёдараўна. Кінакрытык.
 
У дзяцінстве Ганна была адзінокай дзікункай, ненавідзела школу, прыдумляла сабе іншае жыццё і хацела хутчэй вырасці.
 
Яе сям’я зараз: муж Аляксей, дзеці Слава, Ева, Ваня, сяброўкі Таня і Надзя і сабака Дуська.
 
Па ўнутраным складзе суадносіць сябе з дрэвам - каля дарогі, горадам - каля мора, пераменлівым надвор’ем.
 
Любіць: сваіх. Ня любіць - калі любоў праходзіць.
 
Марыць: аб смерці лёгкай і неганебнай.
 
Сцвярджае, што работ было шмат, ганарыцца няма чым, а ў папку з граматамі насікаў кот.
 
Крэда: нахлусі цікава.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.

 
Канал Культура
Мінск 102,9 FM, УКВ 70,91
Віцебск 99,3 FM
Гомель 91,5 FM
Гродна 95,0 FM
Магілёў 99,1 FM
Брэст 88,5 FM


←Неделей французского кино и поэзии открываются сегодня в Минске Дни франкофонии.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика