Найгоршым фільмам прызнаныя «Трансформеры»
У Лос-Анджэласе ў суботу вечарам былі ўручаныя ўзнагароды «Залатая маліна» за найгоршыя дасягненні ў кінамастацтве.
Найгоршым фільмам прызнана карціна «Трансформеры», найгоршай акторкай – Сандра Балак, найгоршымі акцёрамі – трыё з фільма пра гурт «Браты Джонас», найгоршым рэжысёрам – Майкл Бэй («Трансформеры»).
«Залатая маліна» ўручаецца напярэдадні ўручэння прэмій «Оскар», што пройдзе сёння ў Лос-Анджэласе ў ноч на панядзелак па мінскім часе.
Пазмагаецца за «Оскара» ў катэгорыі «найлепшы кароткаметражны мастацкі фільм» мастацкі фільм «Дзверы» ірландскага рэжысёра Хуаніты Уілсан.
За аснову сюжэта пакладзены «Маналог пра цэлае жыццё, напісаны на дзвярах» — гісторыя з кнігі «Чарнобыльская малітва» Святланы Алексіевіч. Герой стужкі — Мікалай Калугін, у якога ад радыяцыі памірае дачка. Каб пахаваць дзяўчынку, герой выпраўляецца ў Чарнобыльскую зону. У фільме зняліся беларускія акторы Ігар Сігаў і Джульета Казакевіч-Герынг.
БТ (Першы нацыянальны тэлеканал) пачне жывую трансляцыю ў 03:30 раніцы.