Збор Нацыянальнага гiстарычнага музея Беларусi папоўнiлi летась звыш 15 тысяч прадметаў

Источник материала:  
06.03.2010 09:38 — Новости Культуры
Збор Нацыянальнага гiстарычнага музея Беларусi папоўнiлi летась звыш 15 тысяч прадметаў, у лiку якiх i каштоўныя падарункi ад прыватных асоб.

Як нiколi раней, за 2009 год узбагацiлiся фонды Нацыянальнага гiстарычнага музея краiны — колькасць яго новых паступленняў склала больш за 15 тысяч адзiнак захавання. Частка з iх — 146 прадметаў — днямi былi прадстаўлены на выстаўцы "Экспануецца ўпершыню".

Сярод новых набыткаў — унiкальныя старадрукi ХVII стагоддзя з бiблiятэкi бернардынскага кляштара ў Будславе, высакаякасныя лiчбавыя копii партрэтаў магнатаў ХVIII стагоддзя, выдатныя акварэлi мастака Мiхаiла Горшмана, выкананыя ў Беларусi ў 1958 годзе, паштоўкi ваеннага часу, дакументы Iмператарскай пецярбургскай канцылярыi i шэраг iншых цiкавых матэрыялаў. Упершыню ў збор музея прыняты сучасныя прадметы культавага прызначэння: лiтургiчнае адзенне i асабiстыя рэчы главаў Беларускай праваслаўнай царквы i Беларускага каталiцкага касцёла.

Як адзначае дырэктар музея Сяргей Вечар, крынiцы новых паступленняў розныя. Ёсць рэчы, набытыя за сродкi Мiнiстэрства культуры, самога музея i з дапамогай яго мецэнатаў, ёсць прадметы, знойдзеныя ў вынiку археалагiчных раскопак, але вялiкая колькасць матэрыялаў перададзена ў дар музею прыватнымi ўладальнiкамi. Дарэчы, апошнiх вырашана адзначаць спецыяльным ганаровым пасведчаннем за асабiсты ўклад у захаванне айчыннай гiсторыка-культурнай спадчыны i бескарыслiвую дапамогу музею з правам яго пажыццёвага наведвання бясплатна.

←В воскресенье, 7 марта, в память о популярном актере Владиславе Галкине в программу включен фильм с его участием - "В августе 44-го". Зрители смогут увидеть его в 15 часов 30 минут.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика