Памёр самы дасведчаны веляйчук
04.03.2010 11:30
—
Новости Культуры
У Вілейцы 3 сакавіка памёр краязнаўца Анатоль Рогач.
Анатль Рогач. |
Ён працаваў начальнікам раённых электрычных сетак. Не аднойчы выбіраўся ў раённы Савет дэпутатаў. Але дзяржслужбу заўжды сумяшчаў з беларушчынай. Ён быў лепшым знаўцам мінуўшчыны Вілейшчыны. Яго намаганнямі ў раёне паўсталі памятныя знакі вядомым землякам: Піліпу Орліку, Ігнацыю Ходзьку, Нікадзіму Сілівановічу, Адаму Гурыновічу.
Пазалетась быў адкрыты помнік паўстанцам 1863 года каля вёскі Любкі. Планаваў краязнаўца паставіць яшчэ адзін, на месцы іншага бою каліноўцаў з царскімі войскамі. Ды не паспеў.
Анатоль Рогач памёр на 63 годзе жыцця.