Праклятая выспа Марціна Скарсэзэ

Источник материала:  
Праклятая выспа Марціна Скарсэзэ1954 год. Тэдзі Дэніэлс расследуе ўцёкі забойцы-вар’яткі, якая загадкава знікла з псіхіятрычнай лякарні. Лякарня стаіць на адасобленай выспе, пабудаваная як крэпасць, і схавацца няма куды. Але ў героя ёсць яшчэ таемныя мэты, роўна, як свае мэты ёсць і ў лекараў…Шэра-свінцовае неба, грувасткая замкнёная прастора, мур з чырвонае цэглы, навязлівыя галюцынацыі, аздобленыя дызайнам Дантэ Фэрэці. Пакутлівыя комплексы, форма ахоўнікаў, што рыфмуецца з эсэсаўскаю, сны пра Дахау. Попел і снег.

Уцёклыя нацысты (падступна-падкалодны дуэт Бена Кінгслі і Макса фон Сюдава), забароненыя эксперыменты, антыкамунізм. Аслупянеласць і ліхаманка Леанарда Ды Капрыо, шаленства.

Усе складнікі густоўнай жанравай параноі, калі б не адно але.

Рэжысёр Марцін Скарсэзэ.

У яго занадта прэтэнзій — і чамусьці яны няўпэўненыя. Гучыць улюбёная рэжысёрская тэма пра гвалт, супраціў, межы чалавечнасці. Але для аўтарскага кіно бракуе імпэту, а для жанравай стужкі — рамесніцкай сціпласці.

У любым выпадку асобным пацыентам гарантаваны «вынас мозгу».

На сайце imdb.com карціна ўваходзіць у спіс 250 найлепшых стужак.
←Глава «Киновидеопроката»: До «Аватара» у меня были друзья

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика