На тэлеканале «Лад» дзяцей будуць вучыць беларускаму алфавіту

Источник материала:  
03.03.2010 15:53 — Новости Культуры

Для самых маленькіх тэлеканал «ЛАД» рыхтуе новы праект — «Азбука», паведаміла прэc‑служба Белтэлерадыёкампаніі.

«Азбука» дапаможа дзецям вывучыць беларускі алфавіт. Кожны выпуск — гэта замалёўка, якая раскажа пра пэўную літару.

За аснову ўзяты прынцып традыцыйнай азбукі: каб малым было лягчэй запомніць літару, у праграме будзе распавядацца пра жывёл, расліны, прадметы, якія з гэтай літары пачынаюцца. Інтэрактыўнае навучанне дапаможа дзецям лепш асвоіць новы матэрыял і пашырыць свой далягляд.

Галоўны дырэктар галоўный дырэкцыі тэлеканала «ЛАД» Сяргей Кухто адзначыў: «Я рады, што гэты міні‑праект нарэшце набыў жыццё. Рады не толькі таму, што гэта дзіцячы праект, а для дзяцей зараз выпускаецца не так многа добрых навучальных праграм. Рады яшчэ і таму, што гэты праект будзе вучыць маленькіх беларусаў беларускай мове. Гэтае першае веданне, якое дапаможа ім быць беларусамі».

←Сегодня - Всемирный день писателя.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика