Купалаўскі тэатр раздае квіткі неабыякавым гледачам

Источник материала:  
03.03.2010 15:17 — Новости Культуры
Тэатр імя Янкі Купалы просіць сваіх гледачоў расказаць пра сябе, а таксама падзяліцца сваімі думкамі пра тэатр, ягоны рэпертуар, актораў, рэжысёраў…

Шмат хто задае пытанні пра тэатр - чым ён жыве, якія ў яго планы, перспектывы, чым займаюцца артысты ў вольны час і чаму абралі гэтую прафесію.

Безумоўна, гэты інтарэс цалкам зразумелы. Але справа ў тым, што для нас, людзей, якія працуюць у тэатры, вы з’яўляецеся не менш цікавамі, чым для вас – мы. Для нас заўсёды цікава, чаму вы прыходзіце ў тэатр, ці падабаецца вам тое, што мы паказваем, што б вы хацелі памяняць і чаму?

І вось мы вырашылі: давайце знаёміцца бліжэй. З мэтай найлепшага знаёмства мы нават стварылі невялічкую анкету, і калі вы адкажаце на яе пытанні, гэта будзе карысным і вам, і нам.

Вялікі дзякуй!

Кіраўніцтва тэатра абяцае, што 5 чалавек, якія першымі адкажуць на пытанні анкеты, атрымаюць запрашальнікі на дзве асобы на любы спектакль Купалаўскага. Акрамя таго, разам з запоўненай анекетай, вы можаце даслаць і свае пытанні супрацоўнікам тэатра. Адказы будуць апублікаваныя на TUT.BY у бліжэйшы час.

Калі ласка, спампуйце анкету, запоўніце яе і дашліце па адрасе skrypkai@tut.by.

←Камерная музыка в исполнении мастеров из пяти стран зазвучит на фестивале в Полоцке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика