Горад жанчын. Кацярына Агеева

Источник материала:  
02.03.2010 11:15 — Новости Культуры
Партал TUT.BY працягвае знаёміць вас з гераінямі аўтарскага праекта радыё "Культура" - "Горад жанчын". З 26 лютага па 13 сакавіка ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" (Палац Рэспублікі) будуць прадстаўлены 30 партрэтаў і 30 інтэрв’ю з унікальнымі жанчынамі нашага горада. Пачуць інтэрв’ю дапаможа мабільны тэлефон, які падчас выставы ператворыцца ў аўдыёгід.
 
Горад жанчын

Яны жывуць побач. Магчыма, у суседнім доме ці пад’ездзе. Яны ходзяць па адных з намі вуліцах, дыхаюць адным паветрам і наведваюць тыя ж крамы. Аднак гэтыя ў поўнай меры зямныя жанчыны зробяць гонар любой краіне. Іх партрэты атрымліваюцца нібы сатканымі з усмешкі і позірку, выпадковых слоў, подыху і ледзь прыкметных рухаў. Гэта партрэты-ўражанні, партрэты-атмасферы. Хто ўсе гэтыя жанчыны?

Актрысы Таццяна Мархель і Зінаіда Зубкова, музыканты Таццяна Старчанка і Даша Мароз, балерыны Таццяна Яршова і Вольга Гайко, кампазітар Галіна Гарэлава, кінарэжысёр Галіна Адамовіч, культуролаг Юлія Чарняўская, а яшчэ мастачкі, псіхолагі, дызайнеры… У некаторых з іх вобразаў так многа, што складана вылучыць самую адметную грань іх таленту: Ганна Хітрык – актрыса і лідэр гурта “Дзеці дзяцей”, Дзіяна Балыка – драматург, псіхолаг і паэт, Святлана Бень – рэжысёр, актрыса, лідэр гурта “Сярэбранае вяселле”… Унікальныя. Непаўторныя. Зямныя. Усякія…

Пра што?

У хатняй атмасферы і размовы пра творчасць гучаць па-іншаму. Мы сустракаемся з нашымі гераінямі ў іх доме, каб пагаварыць пра жыццё па-за межамі сцэны ці майстэрні. Тут раскрываюцца іншыя, прыхаваныя за публічнасцю, грані – маці, жонкі, гаспадыні…

Аўтары:

Журналіст: Кацярына Сушкевіч. Аўтар і вядучая праграмы “Горад жанчын” на канале “Культура”.

Фатограф: Ягор Войнаў, пераможца фотаконкурсаў: “Драйв” (2007) (Беларусь), “Экалагічная фатаграфія”, “Эбсана” (Масква), “Млын моды” (2005) у намінацыі “Лепшы жаночы партрэт”. Персанальныя і сумесныя выставы ў Беларусі і Расіі.

Стыліст: Лаліта Угуран-Туміловіч, стыліст тэлепраектаў на АНТ, БТ, супрацоўніцтва з кампаніямі "Вэлком", "Кока-Кола", "Верту", "Мілавіца"; праца з эстраднымі выканаўцамі. Удзел у Russisan Fashion Week 2003, 2004, 2006 гг.; удзел у праектах “Славянскі базар”, “Еўрабачанне”.
 
 
 Горад жанчын. Кацярына Агеева
 
Агеева Кацярына Іванаўна. Дырэктар канала "Культура", а таксама аўтар канцэпцыі і яго арганізатар. Аўтар радыёпраекта "Альтанка", арганізатар і аўтар канцэпцыі тэлепраекта "Спажывецкі кошык".

Месца нараджэння: горад Мінск.
 
Горад жанчын. Зінаіда Зубкова
 
Горад жанчын. Юлія Чарняўская
Адукацыя: факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Бацькі: Іван Мінавіч, бліскучы журналіст, нястомны і вельмі добры чалавек. Вера Ігнацьеўна, бібліятэкар па прызванні, строгая маці, вясёлы і шчыры чалавек.

У дзяцінстве была: гордасць школы і радасць бацькоў. Вучылася лёгка, заўсёды была ці старастай, ці камсоргам. Па жаданні бацькі вучылася іграць на піяніна, па ўласным жаданні займалася фехтаваннем.

Сям'я: дачка Вера, 15 гадоў, разумная, жыццярадасная, добрая. Сабака Трудзі, нярвовая, брахлівая, але вельмі адданая.

Характар: назбіраныя за гады жыцця песімізм і крыўдлівасць, а таксама лянота, з якой пастаянна змагаецца, нейтралізуюцца пачуццём гумару, камунікабельнасцю і спагадлівасцю.

Любіць: прыроду, дзяцей, кнігі, музыку, дарогу, паветра, фантастыку і імпрэсіяністаў. Не любіць: халтуру, крывадушнасць і дагаджэнне.

Марыць: каб дачка самарэалізавалася і знайшла сваю справу і сваіх людзей. Каб на канале "Культура" заўсёды быў творчы калектыў, які б здолеў працягваць яго традыцыі.

Па ўнутраным складзе суадносіць сябе з дрэвам – дубам, горадам - Піцерам, жывёлай - сабакам, восеньскай каламуццю кастрычніка-лістапада.

Крэда: калі нешта рабіць, дык максімальна добра ці не рабіць наогул.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.

 
Канал Культура
Мінск 102,9 FM, УКВ 70,91
Віцебск 99,3 FM
Гомель 91,5 FM
Гродна 95,0 FM
Магілёў 99,1 FM
Брэст 88,5 FM


←"J:морс" выпустит запись "Концерта в театре"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика