«Шлях адметны прайшла ты за шмат сваiх год, шлях служэння дзяржаве i нацыi…»
Пакуль конкурс на найлепшы тэкст для гімна Міністэрства ўнутраных спраў працягваецца, айчынная спажывецкая кааперацыя ўжо пяты год цешыцца ўласным гімнам, напісаным на словы М.Захаравай і П.Саковiча, музыка Э.Зарыцкага. Саковіч і Зарыцкі з’яўляюцца таксама аўтарамі маршу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Гімн спажывецкай кааперацыі Беларусі
Шлях адметны прайшла ты за шмат сваiх год,
Шлях служэння дзяржаве i нацыi
i заўжды апранала, кармiла народ
Спажывецкая кааперацыя.
***
Прыпеў:
Ты славiш свабодную нашу Айчыну
Нястомнай руплiваю працаю.
З народам сваiм у любую часiну
Спажывецкая кааперацыя.
***
Хоць завея, мароз, цi паводка вясной
Толькi трэба у глыбiнку дабрацца,
Там чакаюць сяляне падтрымкi тваёй,
Спажывецкая кааперацыя.
***
Прыпеў:
Ты славiш свабодную нашу Айчыну
Нястомнай руплiваю працаю.
З народам сваiм у любую часiну
Спажывецкая кааперацыя.
***
Каб жыццё стала лепшым у нашых людзей,
Дзеля гэтага варта старацца!
Для цябе iх удзячнасць за усе даражэй,
Спажывецкая кааперацыя.
***
Прыпеў:
Ты славiш свабодную нашу Айчыну
Нястомнай руплiваю працаю.
З народам сваiм у любую часiну
Спажывецкая кааперацыя.