Беларускае пасольства ў Аргентыне адчыняе цэнтр імя Кастуся Каліноўскага
27.02.2010 16:59
—
Новости Культуры
Адкрыццё пройдзе 24 сакавіка 2010 года ў 16.00.
Пра гэта паведаміў афіцыйны сайт пасольства Беларусі ў гэтай краіне. Беларускі цэнтр імя Кастуся Каліноўскага размесціцца ў горадзе Лавалёл, правінцыя Буэнас-Айрэс, у штаб-кватэры культурнага і спартыўнага клуба "Днепр" (Дуальдэ, 265).
Цэнтр будзе заўсёды адкрыты па серадах ад 18 да 21 гадзіны, і па суботах ад 10 да 13 гадзін.
Першыя мерапрыемствы будуць: урокі музыкі і традыцыйныя урокі спеваў, работы па дрэве, жывапіс, беларуская вышыўка, родная мова, гісторыя і культура Беларусі.
Адзначаецца, што гэта толькі першы крок по ўсталяванні беларускіх центраў у Аргенціне.