Памёр актор-«дальнабойшчык» Уладзіслаў Галкін

Источник материала:  
27.02.2010 15:56 — Новости Культуры

Памёр актор-«дальнабойшчык» Уладзіслаў Галкін

У Маскве памёр актор Уладзіслаў Галкін.

38-гадовы артыст памёр у суботу прыкладна а 14-й гадзіне ў сваёй кватэры ў цэнтры Масквы.

Паводле версіі медыкаў, прычынай смерці стала вострая сардэчна-сасудзістая недастатковасць, паведамляе газета.ру

У мінулым годзе актор атрымаў год і два месяцы ўмоўна за страляніну ў бары і бойку з супрацоўнікамі міліцыі.

Уладзіслаў Галкін – сын расійскага актора Барыса Галкіна. Здымаўся ў многіх фільмах, але славу яму прынеслі некалі культавыя «Дальнабойшчыкі», дзе ён зняўся разам з беларускім акторам Уладзімірам Гасцюхіным. А дэбютаваў ён у кіно ў ролі Гекльберы Фіна ў фільме «Прыгоды Тома Соера і Гекльберы Фіна» Станіслава Гаварухіна ў 1980 годзе. Цікавая яго роль у фільме "У жніўні 1944-га" Міхаіла Пташука.

←В скором времени Владимир Ухтинский отметит 25 сценических лет.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика