Шведы слухаюць Вайцюшкевіча
26.02.2010
—
Новости Культуры
Як сведчыць адзін з арганізатараў «Дзён», кіраўнік праваабарончай ініцыятывы Ostgruppens Марцін Угла, запрашэнне ў Швецыю гэтай «легенды сучаснай альтэрнатыўнай беларускай музыкі» невыпадковае.
«Летась увосень Зміцер прыняў удзел у нашым праекце – выпуску музычных кружэлак «Messages from Belarus». Гэта своеасаблівая акцыя падтрымкі свабоды няўрадавых арганізацыяў у Беларусі», -- кажа швецкі праваабаронца.
Па словах Марціна Углы, Вайцюшкевіч зрабіў на шмат каго добрае ўражанне як музыка, «да таго ж ён быў неверагодна смешным».
Сёння Зміцер Вайцюшкевіч выступіць з канцэртам у Стакгольме.
Акрамя канцэртаў у межах «Дзён Беларусі» у Швецыі праходзяць семінары, прысвечаныя свабодзе СМІ, праблемам «Усходняга партнёрства», стасункам паміж Еўразвязам і Беларуссю, так званыя «workshops» – мерапрыемствы для прадстаўнікоў няўрадавых арганізацыяў, падчас якіх абмяркоўваюцца гендэрныя пытанні, праблемы экалогіі і сэксуальных меншасцяў у Швецыі і ў Беларусі.