Горад жанчын. Юлія Чарняўская
26.02.2010 12:07
—
Новости Культуры
Партал TUT.BY працягвае знаёміць вас з гераінямі аўтарскага праекта радыё "Культура" - "Горад жанчын". З 26 лютага па 13 сакавіка ў галерэі Універсітэта культуры і мастацтваў (Палац Рэспублікі) будуць прадстаўлены 30 партрэтаў і 30 інтэрв’ю з унікальнымі жанчынамі нашага горада. Пачуць інтэрв’ю дапаможа мабільны тэлефон, які падчас выставы ператворыцца ў аўдыёгід.
Горад жанчын Яны жывуць побач. Магчыма, у суседнім доме ці пад’ездзе. Яны ходзяць па адных з намі вуліцах, дыхаюць адным паветрам і наведваюць тыя ж крамы. Аднак гэтыя ў поўнай меры зямныя жанчыны зробяць гонар любой краіне. Іх партрэты атрымліваюцца нібы сатканымі з усмешкі і позірку, выпадковых слоў, подыху і ледзь прыкметных рухаў. Гэта партрэты-ўражанні, партрэты-атмасферы. Хто ўсе гэтыя жанчыны? Актрысы Таццяна Мархель і Зінаіда Зубкова, музыканты Таццяна Старчанка і Даша Мароз, балерыны Таццяна Яршова і Вольга Гайко, кампазітар Галіна Гарэлава, кінарэжысёр Галіна Адамовіч, культуролаг Юлія Чарняўская, а яшчэ мастачкі, псіхолагі, дызайнеры… У некаторых з іх вобразаў так многа, што складана вылучыць самую адметную грань іх таленту: Ганна Хітрык – актрыса і лідэр гурта “Дзеці дзяцей”, Дзіяна Балыка – драматург, псіхолаг і паэт, Святлана Бень – рэжысёр, актрыса, лідэр гурта “Сярэбранае вяселле”… Унікальныя. Непаўторныя. Зямныя. Усякія… Пра што? У хатняй атмасферы і размовы пра творчасць гучаць па-іншаму. Мы сустракаемся з нашымі гераінямі ў іх доме, каб пагаварыць пра жыццё па-за межамі сцэны ці майстэрні. Тут раскрываюцца іншыя, прыхаваныя за публічнасцю, грані – маці, жонкі, гаспадыні… Аўтары: Журналіст: Кацярына Сушкевіч. Аўтар і вядучая праграмы “Горад жанчын” на канале “Культура”. Фатограф: Ягор Войнаў, пераможца фотаконкурсаў: “Драйв” (2007) (Беларусь), “Экалагічная фатаграфія”, “Эбсана” (Масква), “Млын моды” (2005) у намінацыі “Лепшы жаночы партрэт”. Персанальныя і сумесныя выставы ў Беларусі і Расіі. Стыліст: Лаліта Угуран-Туміловіч, стыліст тэлепраектаў на АНТ, БТ, супрацоўніцтва з кампаніямі "Вэлком", "Кока-Кола", "Верту", "Мілавіца"; праца з эстраднымі выканаўцамі. Удзел у Russisan Fashion Week 2003, 2004, 2006 гг.; удзел у праектах “Славянскі базар”, “Еўрабачанне”. |
Чарняўская Юлія Вісарыёнаўна. Культуролаг, выкладчык, дацэнт, аўтар 5 надрукаваных і 2 напісаных кніг па культуралогіі, калумніст выданняў “Et cetera” і “Ежедневник”.
Месца нараджэння – горад Мінск. Адукацыя – вышэйшая філалагічная, вышэйшая культуралагічная, кандыдат культуралогіі.
Маці – Аляксандра Рыгораўна, урач-псіхатэрапеўт, яркая, таленавітая, жыццяздольная. Бацька – Вісарыён Цімафеевіч, урач-артапед.
Сям’я: муж Юрый Зіссер – генеральны дырэктар інтэрнэт-партала TUT.BY. Дачка – Яўгенія, студэнтка 5 курса БДУ па спецыяльнасці “Інфармацыя і камунікацыя”.
У дзяцінстве была - дзіўнай, вельмі добрай, з раніцы да вечара чытала дарослую літаратуру. Складала вершы, песні, прозу.
Станоўчымі рысамі характару лічыць - незадаволенасць сабой, дабрыню, працаздольнасць. Адмоўнымі - схільнасць да самакапання, запальчывасць.
Любіць - сям’ю, сяброў, сабак, мора, красавік, цішыню, падарожжы, кнігі, тэатр.
Не любіць - труслівае раўнадушша, якое робіць магчымай любую подласць.
Марыць - пра пакой і волю, у першую чаргу ўнутраныя
Па ўнутраным складзе суадносіць сябе: з дрэвам – каштанам, горадам – Лісабонам, жывёлай – сабакам, птушкай Феніксам, надвор’ем красавіцкага дня.
Крэда - “Да чаго нельга даляцець, да таго можна дайсці кульгаючы”
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.
Канал Культура
Мінск 102,9 FM, УКВ 70,91
Віцебск 99,3 FM
Гомель 91,5 FM
Гродна 95,0 FM
Магілёў 99,1 FM
Брэст 88,5 FM