Перавыдадзена першая кніжка Рыгора Барадуліна

Источник материала:  
Перавыдадзена першая кніжка Рыгора БарадулінаСвет пабачыла факсімільнае перавыданне першага паэтычнага зборніка Рыгора Барадуліна «Маладзік над стэпам».

«Калі я прапанаваў такое, Рыгор Барадулін выказаў меркаванне, а ці варта перавыдаваць тыя даўнія вершы — часам наіўныя, часам «савецкія». Аднак я пераканаў дзядзьку Рыгора, што гэтая кніга — гісторыя, помнік мастацтва, артэфакт. І калі ён патрымаў перавыданне ў руках, то сказаў, што вельмі задаволены», — расказвае аўтар ідэі Глеб Лабадзенка.

Факсіміле зроблена з асобніка, які паэт падпісаў сваёй маці Акуліне Андрэеўне. І ўтрымлівае два аўтографы аўтара: «Дарагой маёй матулі шчыра дзякую і долу кланяюся, што нарадзіла, узгадавала, на правільны шлях наставіла. Твой сын Рыгор Барадулін. 30.VII.59 г.» і «Мой першы блін... Рыгор Барадулін».

Пра прэзентацыю зборніка пакуль цяжка гаварыць. Але Глеб Лабадзенка запэўнівае, што яна адбудзецца.

«Без дзядзькі Рыгора і гаворкі пра гэта быць не можа. Калі ён выпішацца з лякарні і будзе ягоная вялікая юбілейная вечарына, мяркую, прэзентуем там».

Паэтычны зборнік «Маладзік над стэпам» выйшаў у 1959 годзе.

←Австрийский джаз и итальянский шансон – в уикенд с AFISHA.TUT.BY

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика