За папулярызацыю беларускай мовы
25.02.2010 09:45
—
Новости Культуры
У БДУ культуры і мастацтваў узнагародзілі тых, хто папулярызуе беларускую мову ў прафесійнай дзейнасці.
Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы.
Граматамі ўзнагародзілі выкладчыка матэматыкі БДУ Аляксандра Самадурава, стаматолага Алеся Лютчыка, выкладчыка логікі і філасофіі БДУКМ, аўтара першага падручніка па логіцы на беларускай мове Аркадзя Бабко, інака Мікалая (паэт Зніч).
Удзел ва ўзнагароджванні ўзялі Міністр культуры Павел Латушка і рэктар універсітэта Барыс Святлоў.
![]() Алег Трусаў віншуе Аляксандра Самадурава. |
![]() Алег Хаменка ўзнагароджвае Алеся Лютчыка. |